Песни поем

В начале марта 2012 года в целях выполнения домашнего задания наша Наталья-песенница собрала гурток из наших же маладух и дзевак. Они взяли на себя обязательства запеть беларуские традиционные песни и без стеснения выступить единым коллективом в первой же деревне, которая встретится нам по пути на Сараки.
У 2013 гаду да нас далучалася Iрына Мазюк, старшы выкладчык Кафедры касцюма і тэкстылю Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, каторая таксама з'яуляецца знакомiтым этнамузыколагам, даследчыкам беларускага этнічнага песеннага выканальніцтва.

Пишите свои впечатления о занятиях в гуртке. Мы также расскажем о беларуской песенной традиции и обрядности.

Многим будет интересен рассказ Ивана Кирчука, основателя этнотрио "Троица", доцента кафедры этнологии и фольклористики в Государственном педагогическом университете им. М.Танка.

"У нас есть песня "Ой, дайце, дайце сем чарак гарэлкі". Так вот, поется в ней не про семь чарак, а семь состояний человека.

Что такое "пасмялеў — пахмялеў"? "Пасмялеў" — видимо, сделал шаг на ритуальную поляну, затем “пахмялеў”, "павесялеў", "пап’янеў”, пьяным стал. Потом обязательно "паспяваў” и "паскакаў” ритуальные танцы. Получается, человек проходит семь кругов.

Поэтому белорусский фольк мощный сам по себе по энергетике, по воздействию ритмов. Если размер 3/4 — это вальс, 2/4 — полька. А народные песни — 7/8, 8/8, переменные размеры идут в противовес сердечным пульсам. Получается, от любой народной музыки человек впадает в транс. Ты отключаешь от действительности — это и есть лечебный эффект".

Вот та самая песня от Кирчука.

Ой дайце мне дайце сем чарак гарэлкі

Ой дайце мне дайце сем чарак гарэлкі
Адну чарку дайце каб я пасмялеў
А другую дайце каб павесялеў
А трэцюю дайце каб я пахмялеў
Дайце, дайце мне
А чацверту дайце каб я пап'янеў
А пятую дайце каб я п'яны стаў
Дайце, дайце мне
А шастую дайце каб я папяяў
А сёмую дайце каб я паскакаў
Дайце, дайце мне
Ой дайце мне дайце сем чарак гарэлкі
Дайце, дайце мне

А это подборка других жизненных песен о гарэлке.

Ад панядзелка да панядзелка

Ад панядзелка да панядзелка
Смачна п'ецца нам гарэлка.
Прадамо пшаніцы ворак —
Яшчэ вып'ем і ў аўторак.
Прадамо валоў чароду —
Яшчэ вып'ем і ў сяроду.
I ў сяроду, і цяпер —
Яшчэ вып'ем і ў чацвер.
Прадамо бочку пшаніцы,
Яшчэ вып'ем і ў пятніцу.
I, закончыўшы работу,
Яшчэ вып'ем і ў суботу.
Маем добрую надзею,
Што пахмелімся ў нядзелю.

Ад панядзелка да панядзелка дробны дождж ідзе

Ад панядзелка да панядзелка дробны дождж ідзе,
Сабралася бедна басота ды гарэлку п'е.
Сабралася бедна басота ды гарэлку п'е.

П'ем мы гарэлку, п'ем мы вішнёўку, будзем піць віно,
А хто прыйдзе, з нас насьмяецца - будзем біць таго,
А хто прыйдзе, з нас насьмяецца - будзем біць таго.

Вось стаіт дзядзька, дзядзька багаты, насьмяхаецца,
Скуль жа, скуль жа бедна басота напіваецца?
Скуль жа, скуль жа бедна басота напіваецца?

Ой жа ты дзядзька, дзядзька багаты, ты ня смейся з нас,
Вазьмі ў руку чарку гарэлкі - выпей ты за нас.
Вазьмі ў руку чарку гарэлкі - выпей ты за нас.

Рад бы я выпіць, рад бы я зесьць, рад бы закусіть,
Ёсьць у мяне сто рублёў грошай - шкода размяніць.
Ёсьць у мяне сто рублёў грошай - шкода размяніць.

Аздін за ручку, другі за ножку, трэці - ў карак б'е
Не хадзі ж ты, дзядзька багаты, дзе басота п'е.
Не хадзі ж ты, дзядзька багаты, дзе басота п'е.

Дробна-драбніца, дробна-драбніца, дробны дождж ідзе,
Сабралася бедна басота, ды й гарэлку п'е.
Сабралася бедна басота, ды й гарэлку п'е.

Песни Ляписов недавно стали народными, но от этого слабее не становятся.

Грай!

Недзе ля ракі, дзе не мае броду
Шэрыя быкі танчуць карагоды
Ланцугі ўначы адліваюць златам
Воран там крычыць з воўкам родным братам.

Палыхае там вогнішча да неба
П’юць яны віно, заядаюць хлебам
Песні ім пяюць старыя цыганкі
Б’юць капытам, б’юць, а ў небе маланкі!

Гэтыя быкі, маюць сваю праўду:
Ім не трэба сонца, цемры ім багата
Ім вясны не трэба, ім зімы б паболей
Каб ты, хлопец, спаў на пячы ў няволі!

Грай! Шукай! У снах юнацтва свае мары!
Грай! Гукай! Вясны зяленай цёплай чары!
Грай! Спявай! Дружна песні райскай волі!
Грай! Грай! Гані быкоў – вярнецца доля!

Напілісь быкі, скачуць па краіне
Топчуць рушнікі капытамі ў гліне
Скачуць па дварах, адчыняюць хаты,
Хто не пахаваўся – будзе вінаватым!
Какие беларуские песни мы могли бы разучить?

БАБУЛІНЫ КАЛЫХАНКІ, ЗАБАЎЛЯНКІ

Навучанне матуляў і татуляў (а таксама асобаў, якія рыхтуюцца імі стаць) спяванню беларускіх калыханак, забаўленню немаўлят .

КАЛЯДНЫЯ І ШЧАДРОЎСКІЯ ПЕСНІ
Вывучэнне песень, якія спявалі ў Піліпаўку, у калядны перыяд, пад час Растоўскіх і Шчадроўскіх абыходаў .

БЯСЕДНЫЯ І ЛІРЫЧНЫЯ СПЕВЫ
Вывучэнне песень, якія выконвалі ў бяседзе, за сталом, у добрай кампаніі.

ВЕСНАВЫЯ, КАРАГОДНЫЯ, КУПАЛЬСКІЯ, ЛЕТНІЯ, ВОСЕНЬСКІЯ ПЕСНІ
Вывучэнне песень адпаведна гадавому колу; спеў у руху, у карагодзе.

МУЖЧЫНСКІЯ СПЕВЫ
Вывучэнне песень вайсковай тэматыкі (рэкруцкія, маршовыя), бяседныя песні. (5 заняткаў).

А до партизанских и солдатских песен, мы надеемся, судьба нас не доведет, а то леса заповедные в Беларуси уже сплошь заселены туристами из Москвы и московской области. Услышат отголоски, пожалуются, или, что еще хуже, побегут из санаториев.

Школа этнiчнага спеву Iрыны Мазюк

Прадугледжвае навучанне асобаў з любым узроўнем вакальнага развіцця на аснове аўтэнтычнай культуры беларускіх спеваў

На Беларусі, як ні дзіва, да апошніх год захаваліся рэшткі старажытных спеўных культур. Асобныя песенныя матывы ўзыходзяць да першых пісьмовых помнікаў чалавецтва, а колькі часу яны маглі існаваць і перадавацца ў вуснай форме, вядома аднаму Богу. Яшчэ і сёння ў некаторых вёсачках можна знайсці бабулю, якая заспявае так, як гэта рабілі колькі тысячаў гадоў таму. Мы маем раскошную магчымасць павучыцца гэтаму мастацтву непасрэдна з голасу аўтэнтычных спевакоў. Нашыя продкі спявалі круглы год, на многія жыццёвыя выпадкі былі свае прымеркаваныя песні. Акрамя таго, у многіх тэкстах гучаць адгалоскі старажытных міфаў. Кожнай пары году прасвячаліся адмысловыя песні.

Школа этнічнага спеву мае на мэце далучэнне да культуры продкаў праз спеўнае гучанне, спасціжэнне гісторыі на ментальным узроўні праз заварожваючыя інтанацыі старажытных песень.

Песни на Купалле

I сёння Ян

I сёння Ян, сёння Янавы ночы,

Кааб выдзерла ведзьме вочы
ТО-ТО-ТО
I каб яна, каб яна не хадзiла
I каб расы не збiрала
ТО-ТО-ТО
I каб расы, каб расы не збiрала,
I каб кароў нi доiла
ТО-ТО-ТО
I каб кароў, каб кароў нi доiла,
I ведзьманят нi поiла
ТО-ТО-ТО

Сёння Купала, га заўтра Ян


Сёння Купала, га заўтра Ян,
Пойдэм дзевочкі йу квето….(чкі) (гу-у-у)
Пойдэм дзевочкі йу кветочкі,
Поўемо сабе веночкі (гу-у-у)
Поўемо сабе-ге веночкі,
Покладэмо на галова…(чкі) (гу-у-у)
Покладэмо на головачкі
Каб любілі па-га-рабо…(чкі) (гу-у-у)

Купальска ночка

Купальска ночка маленька,
Не выспалася паненка.
Ягадкi брала – драмала,
Перабiрала – заснула.
Перабiрала – заснула,
Прыехаў Янка – не чула.
Устань, паненка, не ляжы,
Вазьмi пярсцёнак на мяжы.
Гэты пярсцёнак ад Бога –
Насi паненка здарова.

Ой, на Купалле цёмныя ночы

Ой, на Купалле цёмныя ночы,
Ой, выбер Божэ ведзьміны во...очы.
Ой, выбер Божэ ведзьміны вочы,
Каб не ходзіла ў цёмныя но....очы.
Ой, на Купаллі агонь гарыць,
А ў нашых хлопцаў жывот балі.....ць.
Ой, няхай гарыць, ды хоць патухне,
Ой, няхай баліць, ды хоць апу....ухне!

Ой у городэ лопух, лопух

Ой у городэ лопух, лопух,
Ой, у городэ лопух, лопух.
Коб нашым хлопцам жывіт опух,
Коб нашым хлопцам жывіт опух.
Ой скачэ жэбка по сметнічку,
Ой, скачэ жэбка по сметнічку.
За ею хлопцы з уздэчкою,
За ею хлопцы з уздэчкою.
Ой, постэй, жэбка, закэльзаем,
Ой, постэй, жэбка, закэльзаем.
Поедзым дзіўку одведаім,
Поедзым дзіўку одведаім.

Купайло-ночка невэлічка

Купайло-ночка невэлічка,
Не выспаласа дзевочка.
Ягодкі брала - драмала,
Пэрэбірала - заснула.
Пэрэбірала – заснула,
Прыехаў жэнішок – не чула.
Ўставай, дзевочка, доўго спіш,
Чым своё свекроўку надарыш.
Надару, жэніўок, надару,
Новыя сенечкі пэрэйду.
Новыя сенечкі пэрэйду,
Ў румках золота подару.

У цёмным лесе гаманiна

У цёмным лесе, у цёмным лесе гаманiна, гаманiна.
Сасна з еллю, сасна з еллю гаварыла, гаварыла.
Нешчасная, нешчасная тая мацi, тая мацi.
У каторай, у каторай сыноў многа, сыноў многа.
Што суботу, што суботу чубы дзяруць, чубы дзяруць.
Што нядзелю, што нядзелю на суд iдуць, на суд iдуць.
У цёмным лесе, у цёмным лесе гаманiна, гаманiна.
Сасна з еллю, сасна з еллю гаварыла, гаварыла.
Шчаслiвая, шчаслiя тая мацi, тая мацi.
У каторай, у каторай дачок многа, дачок многа.
Што суботу, што суботу сваты едуць, сваты едуць.
Што нядзелю, што нядзелю свадзьбы йграюць, свадзьбы йграюць.

Чырвоная ружа

Чырвоная ружа, чырвоная ружа.
Не стой пры дарозе, не стой пры дарозе.
Не стой пры шырокай, не стой пры шырокай.
Хто йдзе, той ружу рве, хто йдзе, той ружу рве.
Хлопцы ў карманочак, хлопцы ў карманочак.
Дзяўчаты ў вяночак, дзяўчаты ў вяночак.